РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда пра Франца Савіча
Птушкі белыя паселі
На зжаўцелую траву.
– Як жывеце, доктар Гельгег?
– Дзякуй Богу, ’шчэ жыву...
Сьнежань зноў шатры раскінуў
Каля кожнага двара...
– Як вам, доктар, у Расіі,
Без Палесься, без Дняпра?
Без імя, бяз родных песень,
Без курганістай зямлі?
Можа, вы ў мясцовым лесе
Кветку-папараць знайшлі?
Да зямлі сьвяточна белай
Сонца хіліць галаву.
– Як жывеце, доктар Гельгег?
– Дзякуй Богу, ’шчэ жыву.
Ці радзіма там жывая?
Бо яе баяцца – цэлай,
Разам з мовай разрываюць
Свае дурні і паны.
Бо яе баяцца – цэлай
I сярод Эўропы ўсёй
Белае чвартуюць цела,
Каб зьмяшаць з чужой зямлёй.
Ці ўратуецца на сьвеце
Той куток сьвятой душы,
Дзе удасца мне нарэшце
Францам Савічам пажыць?
...А зіма сувоі сьцеле,
Сыпле бель на галаву.
– Як жывеце, доктар Гельгег?
– А хіба я тут жыву?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.