Сівою травой парастаюць каменьні. Ня ўспомніцца, што тут калісьці было... Пакрыўджаных болей, чым проста сумленных, Таму аддаецца былое на злом. І нельга сказаць, што яго не ратуюць – На тым ратаваньні ўзмацьнеў не адзін... Але асабіста каго ж тут рабуюць? У хату ня лезуць. Маўчым – ды глядзім. Руйнуецца тое, што ’шчэ не спазнана. Дамы пахаваны з гісторыяй іх, Ратуюць адзін – дзесяць не ўратавана. Мясьцін старажыл не пазнае сваіх. I мне падабаюцца новыя гмахі, Іх позіркі сьветлыя, чыстае шкло... А горад мінулага дрэвы ўздымае, Бы твар захінае рукамі: «За што?!»
|
|