РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Яшчэ ў жыцьці я столькі не пабачыла –
Зубра жывога,
                              ды каб не за кратамі,
Млына сапраўднага, які б муку малоў,
Нязмушанага сьвята – без сцэнарыя.
Хай чучалы ў музэях заалёгіі,
I лаўкі сувенірныя ў старых млынах,
I сьвяты, дзе ў фальклорных строях «цюгаўцы»
Працуюць перад гледачамі рэдкімі, –
Хай гэта ўсё я шмат разоў пабачыла,
Яно мне не бліжэй за кветкі штучныя,
Зь якіх душа – матыль апошні верасьня –
Ня вып’е ані кропелькі сьвяточнасьці.
Але пакуль зубры блукаюць між ялін,
I недзе на сямі вятрах рыпіць вятрак,
I недзе водзяць па дварах казу і Сьмех,
Ня скончыцца мая жывая Беларусь,
I, пачуваю, здоўжыцца мой шлях зямны,
Пакуль не наталюся
                                            спраўджаным жыцьцём.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.