 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На скрыжаваньні дзьвюх дзедаўскіх моў Я слова ня маю для плачу. I столькі за мною згарэла шляхоў – Дарогі за дымам ня бачу. Падвойнае неба сузор’і дваіць. I справа, і зьлева – званіцы. А слова патрэбна, якое баліць, I мова, якою маліцца. А справа і зьлева спакойна плывуць Бяздумныя, шэрыя хмары... Удары званоў – бы каменьні ваду – Хвалююць іх цьмяныя твары. Мяне перакрэсьліў адбітак крыжа. Дзьве мовы – як моцныя рукі – Расьцягваюць душы. А ў спратах душа Хавае памерлыя гукі. А хмары за ветрам плывуць і плывуць, I дым асядае бясьсілы. І крыж пахінуўся... І ўладна завуць Забытыя мною магілы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|