РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я не хачу ні з кім спрачацца –
Хай кожны маецца, як хоча.
Бог блаславіць любую црацу,
А сьмерць любыя выесьць вочы.
 
Мы на зямлі жывем часова,
Свой час атручваючы звадай.
Мяне ратуе толькі слова,
Цябе – віно і стол багаты.
 
Ды ў Храм ня ходзяць пад прымусам,
Дабро ня робяць без жаданьня.
Не заклікаю беларусаў
Быць беларусамі дазваньня –
 
Хто стаў чужым – чужым і будзе,
А свой – і так сваё шануе
Хай Вавілон будуюць людзі.
Я – з тымі, хто яго зруйнуе.
 
Красавік, 1990
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.