Вось так хлопец, вось так ён, Слухай яго, голь! На славах – магутны слон, А на дзеле – моль. Праўда, што ня ўмее красьць, Дык лжэ горай баб, – Абяцанак горы дасьць, А выканаць слаб. Пражыве ён многа лет, Вечна сыт і рад, I пяройдзе нават сьвет, Дый ня вернецца ж назад.
26.VII.1906
|
|