РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Адукацыя
Нам ілгалі бессаромна доўга,
Хітра і бязьлітасна манілі.
Сьлепату душы лічылі доўгам,
Тупасьць – дабрачыннасьцю лічылі.
А цяпер яны прызналі сьціпла,
Мудрыя настаўнікі і судзьдзі:
«Мы ня так, як трэба, вас вучылі.
Самі перавучвайцеся, людзі.»
Што ж, магчыма, мы спазнаем самі,
Як лячыць абсечаныя крылы.
Ды бязьвер’е – наш паганскі камень –
Нам насіць з сабою да магілы.
А былы настаўнік ці прафэсар
Перад намі не апусьціць вочы –
Ён маніў таму, што быў «пад прэсам»,
А цяпер таксама праўды хоча.
Што ж, за ўсё нябожчыкі адкажуць,
Панясуць яны віну любую...
Хутка ў школу пойдуць дзеці нашы,
«Добры дзень» ці
                                        «Здравствуйте»
                                                                          пачуюць?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.