 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Гэты вецер – апошні мой вецер, апошні мой дзень. Заўтра ператваруся ў істоту з праграмаю «Выжыць». Колькі можна аплакваць бяздушша, бязьлітаснасьць бліжніх І мяне не пазнае назаўтра уласны мой цень. Я ня буду стаяць убаку ад гарластай чаргі. Я на брудную лаянку стану нарэшце адказваць. Я зраблюся вясёлай, апранутай добра, рухавай, Гэта буду ня я – але тут не патрэбна такіх. Вецер, вецер, заплаканы вецер, апошні сьвяты... Як душа памірае пакутна – і вольнае цела. Я зьмяшаюся заўтра з натоўпам людзей азьвярэлых. Не, найлепей зраблюся асеньнім лістом залатым.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|