Зрабіцца ценем у краіне ценяў, Кружыцца ў карагодзе сумных сноў, Тужыць, і спадзявацца зноў і зноў – Народзіцца Арфей, які ацэніць Пагаслы гэній твой, і прызаве, I выкліча твой прывід зь пекла часу, I будзе новы сьвет, і будзе шчасьце, I лаўравы вянец на галаве. Марэньне ценяў. Што да іх – жывым? Прыступкі пекла выкладзены зь вершаў. Ты зразумей: ніхто ня будзе першым, I кожнага атруціць часу дым. Цень не парушыць сонечны спакой – Арфей заняты песьняю сваёй.
|
|