 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не ў жыцьці – у кнізе грэшных лёсаў Я шукаў беспамылковы шлях. Дзень чарнеў. Дзяўчат сівелі косы. Папяровым пылам дом прапах. Навучыўся я чытаць у цемры. (Вочы зьзялі месячным ільдом.) Прада мной праходзіў жыцьцяў шэраг I палохаў непазьбежным тлом. Дзе ж мой лёс запісаны цудоўны? Да канца – няшмат ужо лістоў. Я цяпер – як птушка над прадоньнем – Прадчуваньне сьмерці студзіць кроў. I радкі перад замглёным зрокам. Расплыліся, як па багне – цьвіль... Адгарнуў апошнюю старонку... Там – цямнеў раздушаны матыль.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|