РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гэроі
Выпадковыя гэроі,
Што ад страху ўлезьлі ў сьмерць.
Цяжка ім у бронзе строгай
На жывых пачвар глядзець.
Не фанатыкі – няўдачы
Пазашлюбныя сыны.
Сьмерць ня можа быць задачай.
Выжыць – тайны сэнс вайны.
I жывым сябе ня помніць
Мужны бронзавы балван.
I вянкі прымае помнік,
А труны пад ім – няма.
I вартуюць піянэры
Толькі камень, толькі міф...
А самотны цень жаўнера
Ловіць сонца між людзьмі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.