РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Апошняя душа
Перад Брамай у Вечнасьць
Спыніцца на хвілю хачу.
Што мне Вечнасьць?
Яна не прыносіць ад болю збавеньня.
Мой анёл залаты –
Зайчык сонечны –
                                          на плечуку, –
Нешта шэпча, пяе,
Разганяе цяжкія трызьненьні.
 
Не табе, залаценькі,
Суцішыць, суцешыць мяне.
Я гляджу на зямлю –
I нічога ня бачу за дымам,
I ніхто не шкадуе
Мяне на зямлі,
                                  не кляне –
Сёньня ў Вечнасьць са мной
I мая адыходзіць Радзіма...
 
Хай за Брамай сустрэну ўсіх любых,
Сьвятых, дарагіх,
Што мне радасьці ў тым,
Што яны – па-за межамі явы?
Мы сваё не любілі
Мы сваё не любілі
                                          паводле загадаў чужых,
I згубілі сваё,
I згубілі на будучнасьць права...
Перад Брамай у Вечнасьць
Стагналі мае землякі.
Як мне іх, самагубцаў,
Ля гэтай мяжы вінаваціць?
У далоні Радзімы
                                        ўсе мы забівалі цьвікі...
За апошняй дачкой
Адыходзіць на могілкі маці...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.