РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гарадскі раманс
Лета пахне пралітым бэнзінам,
Лета пахне асфальтам гарачым,
I рыпяць перасохлыя рыны –
Па дажджах неатручаных плачуць.
 
Лета пахне пабітаю цэглай,
Мёртвым пылам і мёртвай вадою –
Гэта храмы руйнуюцца дзеля
Любаваньня бэтоннай сьцяною.
 
Лета пахне дымком цыгарэтным,
Абыякавым, сінім, атрутным, –
Кураць людзі, што кожнае лета
Кроў ракі паміраючай муцяць.
 
Лета пахне жывой навальніцай,
Ледзьве чутна і чуйна-пагрозна.
I хавае Нямігу сталіца,
Як жанчына палонная –
                                                      сьлёзы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.