РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьвятыя ліпы
Над могілкамі ліпы высяцца.
Скажыце, хто ляжыць пад вамі?
Крыжы  згнілі.
                                  На дрэвы хрысьцяцца
Старыя па дарозе з храма.
 
У кронах – душы спанялелыя –
Вароны –
                      хмары наклікаюць.
Схіляе вецер ацалелыя
Крыжы –
                      нявечныя, як памяць.
 
I, можа, толькі ліпы гэтыя
Ва ўсім смяротным грэшным сьвеце
Адны і варты слова
                                              «Верую» –
Ды губяць іх піла і вецер.
 
Лісьцё апалае на могілках
Варушыць вецер ціхакрылы...
На сьвежы пень бабулька моліцца,
Нібы на сьвежую магілу.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.