 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я кладуся спаць у ложак, Мне мроіцца: званок Скубе няспынна ганак Як быццам бы знарок. У дзьверы нехта б’ецца І кліча: «Адчыні!» Я не даю ім веры, Крычу: «Згубіў ключы!» Празь нейкую сэкунду Ізноў знаёмы стук. «Каго тут чэрці носяць?! Ў мяне не сорак рук!» Гляджу ў глазок дзьвярны, З-за шкла відаць брыво: «Каго тут сярод ночы У дом мой занясло?!» Шурпатаю рукою Шкрабецца зноў у дзьвер Шкілет з крывой касою Вялікай на памер. «Адкуль прыйшоў? Навошта? Што трэба табе тут?» – «Прыйшоў твой час зьбірацца У хмарачэсны кут!» Страшыдла ўскінуў рукі І працягнуў касу: «Ў краіну вечнай мары Цябе я аднясу. Там будзе шмат пітва І шмат дзівосных спраў!» – Шкілет мне усьміхнуўся, За руку мяне ўзяў. Мы зачынілі дзьверы, А выйшлі праз вакно. З тае пары ніколі Ня бачыў нас ніхто...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|