РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Даручэньне
Даручылі грому –
Шкляру нэрвоваму
Зашкліць нябёсы
Ды на шкляра
Такі тарапат напаў,
Што выпусьціў скрыню
З настылымі шыбінамі.
(Чуеш грукат?)
І на зямлю пасыпаліся
Вясёлыя аскялёпкі.
(Чуеш, як шалее залева –
Шпурляе сьцюдёбны боб.)
І толькі некалькі шыбін
Уцалелі, але надтрэснуліся.
(Бачыш, маланкі жыгаюць.)
І засталіся нябёсы
Непазашклёныя –
Вятрам на пацеху.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.