РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Паэзія
Паломнічалі мы,
І нас яна сустрэла,
Паэзія турмы,
Паэзія расстрэлаў.
 
Маўчалі гучна мы
У зьбялеласьці крухмалу,
Паэзія турмы
Шырока ўсіх прымала.
 
Час люта рэзаў нас,
З нас позірку ня зводзіў,
А мы – пра рэзананс
Бясклясавых стагодзьдзяў.
 
У кожнае сям’і
Знайсьціся мусіў вораг.
Мядзьведзем па лам’і
Ішоў па целе ворах.
 
Добраахвотна мы
Ішлі пад сьцяг карэлы
Паэзіі турмы,
Паэзіі расстрэлаў.
 
І ўсе дагэтуль мы
На лініі прыцэлу
Паэзіі турмы,
Паэзіі расстрэлаў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.