РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Плечны Шлях
Ёсьць Млечны Шлях
І – Плечны Шлях:
У космасе бяды
Матулі
Зярняты несьлі ў хатулях
І немаўлят,
І шлях той гнулі
Адчай сьляпы, відушчы страх
І ўсемагутная хвароба.
Шлях Млечны –
Вечны зорны прах.
Шлях Плечны
Няньчыць хлебароба.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.