РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Жыцьцё зямное –
Рэпэтыцыя
Таго, магчымага жыцьця.
Таўчэцца зорных круп куцьця,
І застаецца доля ніцая
Над цёмнай плыньню безь лісьця.
Скавыш няўмольнасьці саскубвае
Лісьцё гадоў.
Пакуль вярба
Ніяк не разагне гарба
Над плыньню,
Што завецца згубаю.
І глухнуць грозьба і мальба.
Ніхто ня ўбачыць
Рэпэтытара,
Прынамсі, тут,
А там, а там
Ці нас захоча ўбачыць
Сам.
 
І кожны сам сябе дапытвае,
Сваім ня верачы сьлязам...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.