РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аброк
Цень чэша бок аб рог
Падоенай каровы.
Дае каню аброк
Мой бацька несуровы.
 
Марозны, хрупаткі
Мурог кладзецца ў ясьлі.
І стынуць капыткі.
І зоркі ўсе пагасьлі...
 
Зжыў век свой
Бацька мой
Аброчным селянінам –
Плаціў вясной, зімой
Аброк належным чынам.
 
Плаціў аўсом каню,
Жыцьцём – быцьцю сівому,
Плаціў дрыўмі агню,
Плаціў трывогай грому.
 
І ўзяў аброк дзірван.
І змрок на плечы ўсьсеў нам.
Але імя Іван
Мне пахне сонным сенам...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.