РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пра нашу годнасьць
Што праўда,
То праўда –
Даўно гэта стала:
Віхляньня – багата,
А годнасьці – мала.
 
Багата юродства,
Блюзьнерства,
Крыўляньня,
А мова народа –
На грані скананьня.
 
Таму і цямнеем,
Чарнеем ад злосьці.
Аж хочацца нават
Ударыць кагосьці.
 
Каго – зразумела,
Ды чорт яго знае
Чым кончыцца можа
Адвага такая!
 
I што ж тады робім
У злосьці і скрусе
Мы – іншыя родам
Сыны Беларусі?
 
Што – робім?
А б’ём-дабіваем заўзята
Свайго
Недабітага злыднямі
Брата.
 
У гэтым – і мужнасьць,
I мудрасьць,
I годнасьць,
I нашага гора-гібеньня
Нязводнасьць.
 
1989, лістапад.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.