РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Які ганебны пераход
Ад велічы і чыннасьці –
Да чорнай роспачы згрызот,
Да нэндзы і нішчымнасьці.
 
Хлусілі з пэўнасьцю такой –
Што ў рот глядзелі многія.
Цяпер – з працягнутай рукой
Стаім, як старцы ўбогія.
 
Жывём-жуём – куды ўжо горш!
Любому рады донару,
Як бы няма ў нас ні на грош
Ні годнасьці, ні гонару.
 
Куды ні глянь – разбой і гвалт,
Разгул драпежнай хцівасьці,
Апораў людскасьці абвал,
Агонія цярплівасьці.
 
Дык што ж мы, братцы, за народ?
Што з намі ў сьвеце сталася?
Калі пазбудземся нягод?
Паўстанем з заняпаласьці?
 
1991, сакавік.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.