РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
І даб’е...
І даб’е цябе наіўнасьць.
І даб’е цябе насьмерць.
Дзе падступнасьць, дзе нявіннасьць –
Ты ня здольны зразумець.
 
Непрыкметна абязьвечыць,
Крылы-мары абарве,
Абяскровіць, абязьверыць.
Абясьсіліць і... даб’е!
 
1991, верасень.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.