РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Каменьні ляцяць на дарогу.
Аднойчы якісь не міне.
Каму я паплачуся? Богу?
Дык ён... ці пачуе мяне?
 
Паклёпы з начынкаю яду
Кладуць і кладуць на чало.
Каму я паскарджуся? Д’яблу?
Яшчэ нехапала чаго!
 
Ёсьць добрыя людзі – я ім бы
Паплакаўся трохі, але ж –
У іх над галовамі німбы
Уласных накут. Ім ня лепш!
 
Ня волен я горкай гадзінай
Цяжар свой на іх ускладаць,
Дык што ж застаецца, Радзіма?
Ты можаш параду мне даць?
 
I чую я голас, надобны
На голас матулі маёй:
«Будзь дужы, будзь мужны і добры.
Ня бойся натхнёных хлусьнёй.
 
Адрынь іх суды-перасуды.
I чорнай ня вер варажбе.
Хай сьвеціць заўсёды і ўсюды
Маё блаславеньне табе!»
 
1985
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.