РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
На высокім алтары,
У лясной старонцы...
 
Ты гары, гары, гары,
Залатое сонца!
 
Не паводка цераз край –
Дар крыніц глыбінных...
 
Ты пылай, пылай, пылай,
Дзень мой галубіны!
 
Не раптоўны бунт крыві -
Боль душы нясьнёны...
 
Дык жыві, жыві, жыві,
Міг багаславёны!..
 
1990
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.