РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Талісман
Талісман, ты мяне беражы,
Беражы, талісман, беражы,
I на самым крутым віражы
Затрымай на апошняй мяжы.
Я так веру ў цябе, талісман!
Я цалую цябе, талісман!..
 
Талісман, ты мяне беражы
I мацьней да жыцьця прывяжы.
На зямлі, дзе радзіўся і рос,
Дзе паверыў аднойчы ў свой лёс,
Не аддай у бязьвер’е і зман,
– Ты адзіны мой бог, талісман!..
 
Талісман, ты мяне беражы,
Беражы і яшчэ паслужы:
На разьвілку дарог у глушы,
Дзе бялее рушнік на крыжы, –
Пераймі ад кашчавай ганца –
Каб я песьню дапеў да канца
 
25.XІ.1993.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.