РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Над бяздоньнем
Над бяздоньнем іду –
Па вузенечкай кромцы ля стромы...
Што, прайшоўшы, знайду?
Чым пакліканы ў шлях незнаёмы?
 
Над бяздоньнем іду...
Там, унізе, раскацісты рогат –
Д’яблы мелюць ваду
На страшэнных каменных парогах.
 
Над бяздоньнем іду.
Там патокі. Там пара клубіцца.
Хоць гукні грамаду –
Галава пачынае кружыцца.
 
Над бяздоньнем іду.
Здрадны страх зацінае дыханьне.
Крок яшчэ – і ўпаду...
Іншы хтосьці уславіць каханьне.
 
1990
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.