РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жаўраначка
Жаўраначка!
Жаўраначка!
Людзі, гляньце: жаўраначка!
Першая-найпершая
Вястуньня весьніх дзён.
Як яна трапечацца!
Ня бачыце?!
Ня бачыце!..
I гледзіцё паблажліва:
«Ці не спрасонку ён?
 
Адкуль ёй быць, калі яшчэ
Мароз сярдуе і пячэ,
I сівер дзьме, што не сьцярпець, –
Зарана жаўранцы ляцець!»
 
Жаўраначка!
Жаўраначка!
Людзі, чуйце: жаўраначка!
Ой, як захліпаецца
Званочак залаты!
Як яна заходзіцца!
Ня чуеце?!
Ня чуеце!..
І гледзіцё насьмешліва:
«Ну і дзівак жа ты!
 
Адкуль ёй быць, калі наўкол
Яшчэ засланы сьнегам дол
I сосны ў шэрані стаяць, –
Зарана жаўранцы сьпяваць!»
 
Жаўраначка!
Жаўраначка!
Людзі, верце: жаўраначка!
Хай сабе – ня бачыце,
Ня чуеце, – ну, што ж!
Так бывае, мілыя.
I я на вас ня крыўджуся.
Бо Жаўраначка,
Жаўраначка
Прыляцела ўсё ж!
 
1991
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.