РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На ўзгорку
На ўзгорку, на сіверным ветры,
Стаіць ён, ад шляху наўзбоч,
I ўдалеч, дзе лес пракаветны,
Глядзіць, не адводзячы воч.
 
Стамлёны душэўным разладам,
З надзеяй глядзіць і з тугой.
А што там, за тым даляглядам?
За тою сівою смугой?
 
Там вёсачка недзе ў бярозах,
I хата на ўскраіне там...
Ах, колькі разоў ён у крозах
Заходзіў туды, як у храм!..
 
Што ж сёньня душа яго ў траўме?
Што мроіцца зараз яму?
Ці, можа, вяртаецца ў травень –
На споведзь юнацтву свайму?
 
Ці чуе, як сіверам клятым
Да сэрца крадзецца зіма?..
А што там, за тым даляглядам, –
Адказу няма і няма.
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.