РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Апошні паверх
Апошні, так... Вышэй – карніз,
Паддашша, дах і – неба ў зорах.
Сьпяшайся! Ліфт чакае – ўніз,
Туды, дзе выйсьце ў вечны горад.
 
Ашляхне, сыдзе крыўдаў шквал.
Аціхне думак тлумны вэрхал...
Адно б ня зьехаць у падвал –
З-пад зор, з апошняга паверха.
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.