РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Стрэмка
Калі пералескам, між сосен,
Блукаў на зьмярканьні паэт
I слухаў вясны сугалосьсе,
I слухаў бясконцы сусьвет, –
 
Зьнянацку, гняўліва, сурова,
Наўперак суладзьдзю ўсяму,
Зь нябёсаў данеслася слова
I ўдарыла ў сэрца яму.
 
Кальнула, як вострая стрэмка.
Каб хто тады глянуў у твар –
Напэўна, пазнаў бы па зрэнках,
Балючы які быў удар!..
 
Дадому ён сунуўся ценем,
А ноччу – ня сплюшчыў павек.
Страшное было прасьвятленьне.
Бязьлітасны лёсу быў зьдзек.
 
З той даты, каб справіцца з болем,
Ён варыць штовечар шалфей.
А горычы – болей і болей.
А стрэмка – глыбей і глыбей.
 
Час вылечыць быў бы павінен.
А вось жа бясьсільны і ён.
Ня выме той стрэмкі, ня выме.
Ня здыме той Божы праклён.
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.