РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зьбітыя рыфмы
Цяжка, ды мушу: падамся ў дарогу!
Зьбітыя рыфмы паклічу ў падмогу.
 
Зьбітыя рыфмы? Ну гэтак жа: «Зьбітыя!» –
Моршчацца крытыкі, людзі сярдзітыя.
 
Зьбітыя – нібы набойкі жалезныя
Ці ў пілігрыма кавенька з алешыны.
 
Зьбітыя рыфмы? I хто гэта выдумаў?
Пэўна, хто слову ня рад самавітаму.
 
Рыфмы збываюцца ці не збываюцца,
Зьзяюць ці гаснуць, але – не зьбіваюцца.
 
Так, як і «рыфма» зязюлі адвечная,
Так, як і сэрца ў грудзях чалавечае:
 
Б’ецца і б’ецца, але не зьбіваецца,
А – ці спыняецца, ці – разрываецца.
 
1992
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.