РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Уражаньне
Уражаньне: бытта ў глыбокай пячоры мы ўсе,
Ступаем і мацаем сьцежку нагой
                              зь непрывычкі,
А хтосьці наперадзе полымца сьвечкі нясе,
Рукой затуліўшы яго язычок невялічкі;
Мы ўсе за ім сочым,
                  і кожны кішэні трасе –
I жах абымае: ні ў кога
                        ніводнай сярнічкі!..
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.