РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзёньнік
Першага студзеня.
      Сэрца натруджана
      Так, што здаецца:
      Сьціхла, не б’ецца.
 
Трэйцяга лютага.
      Некалі любага,
      Мілага ў Бога –
      Гоняць з парога.
 
Пятага траўня.
      Значыць – бяспраўна?
      Значыць – бяздомна?
      Значыць – бяздольна?
 
Шостага чэрвеня.
      Боскае счэрнена.
      Хіба што ў песьні
      Сьветла ўваскрэсьне?
 
Сёмага ліпеня.
      Сьлёзнымі ўсхліпамі
      Памяць скуголіць,
      Просіць і моліць.
 
Восьмага жніўня.
      Больш, чым наіўна...
      Горш, чым бяздумна...
      Горка і сумна!
 
Восьмага верасьня.
      Той, хто зьняверыўся –
      Іншым ня прыклад...
      Горка і прыкра!
 
Першага сьнежня.
      Горка і сьмешна –
      Марыць аб нечым
      Сьветлым і вечным.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.