РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Старадаўні сюжэт
Чэсны рыцар, ня збэшчаны вольніцай,
Пакахаў – і паверыў у лёс.
I на Панну Прыгожую моліцца,
I на дол не спускае зь нябёс.
 
Ён ня знае, што Панна Прыгожая
Любіць балі адно баляваць,
Бестурботна, як птушачка Божая,
Пырхаць, пець ды зярняткі кляваць.
 
Ён ня знае, што ў хвілю нязвыклую,
Як пасыпаць ня будзе чаго,
Гэта Божая птушачка выклюе
Закаханыя вочы яго.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.