РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ня рві сабе сэрца, паэце!..
Пачуў я – ці гэта быў сон?..
Як многа зьмянілася ў сьвеце
З тых бурна ўзьвіхураных дзён.
 
Якія грамы адгрымелі!
Якія дажджы адгулі!..
А зоры зіхцяць, як зіхцелі.
А хмары плывуць, як плылі.
 
Ня рві сабе сэрца, паэце!
Зноў голас трывожны, як звон.
Нішто не зьмянілася ў сьвеце
З тых горка аплаканых дзён.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.