РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пакуль...
Пакуль з пагардаю ад нас
Не адвярнуўся дух Купалы –
Пільнуйма зьніч, каб не пагас,
Каб быў запас агню трывалы,
Каб, душы вывеўшы з турмы,
Як пад прысягаю, сурова
На сьвет на ўвесь сказалі мы
Сваё ня сказанае слова!
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.