РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Люся Шульман
Люся Шульман, мой сябрук-равесьнік
Ты быў першы ў нашай Слабадзе,
Хто... Я помню, як узбоч ад весьніц
Ты ляжаў на жухлай лебядзе;
 
Як цямрэлі ў роспачы слабодцы:
«Ну за што? I што тут трэба ім?..»
Ты быў першы... Па квітках забойцы
Я тым летам мусіў быць другім.
 
Ці анёл мой кулю перастрэціў?
Ці сьцярог мяне мой зорны знак?..
Брат мой Люся, ў дзевяноста трэйцім
Ты прысьніўся мне ня проста так.
 
12.XII.1993.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.