 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Што ты мучаеш, памяць, мяне – Так бязьлітасна, так неадчэпна? Я тапіў цябе ў ярым віне – Не ўтапіў. Хоць і піў невычэрпна. Дні і ночы работай душыў Дух і плоць – каб ня даць табе волі, Каб ня ўзьняўся з прадоньня душы Скрушны боль, што ня знае патолі. Толькі ўсё, што рабіў і раблю, Каб на церні былога забыцца, – Марны клопат. Люблю – не люблю, Мне прысудаў тваіх не пазбыцца. Кожны зрыў кожны крок за «сьцяжкі», Кожны прыкры нязлосны правінак Ты караеш, як грэх найцяжкі, Як віну перад Маці-Краінай. Што ж так мала вяртаеш ты мне Зь перажытага сонечна-шчасна? Сьветлячком уначы прамільгне Згадка-радасьць і тут жа пагасьне. I ты зноў чарнатой, гаркатой Напаўняеш усе мае думы. Шчырым хростам самой Прасьвятой Я малю: сунімі свае тлумы! Дай мне сьветла з табою дажыць – З тым усім, чалавечна-прыгожым, Чым я ўсё-такі ўмеў даражыць – Насупор цемрасілам варожым.
Сакавік 2008 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|