 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Званы
|
Беларуская балада. XIV стагодзьдзе
|
– Што, званы, вы захадзілі, Так трывожна зазванілі? Хіба можна Так пужаць Ноччу соннай Гараджан? – Мы пачулі: Недалёка Сьвішчуць кулі– Чулі клёкат? То няйначай Вораг гоніць: Коні ў звоне... Скачуць Коні... – Што, званы, вы застагналі? Штосьці, дурні, мы праспалі... I куды У цемры йсьці? Дзе нам ворага Знайсьці? – Вораг вас увёў у зман: Ён жа тут Ля нашых ран I ля пакут... Вы ідзіце На наш звон I убачыце, Дзе ён. Нас здымаюць Са званіц, Нас кідаюць доле Ніц – Мы ў няволі... – Што замоўклі вы, званы? Вашы стогны не чутны. А бяз вас Уночы Не, ня бачаць Вочы. – О, які цяжкі ў нас Лёс! Нас вязуць Праз рэкі сьлёз I наўскач Празь лямант, I праз плач Таксама... Каб маўчалі, Не званілі, – Языкі нам Прышчамілі. А ў такім палоне, Як жа мы зазвонім?! Горад змоўк... Счарнеў ад дум... На званіцах Дрэмле сум... Калі вывезьлі званы– Значыць, Здаўся горад без вайны. Плача...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|