РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі прачынаецца вецер
На мядзельскіх родных прасторах,
Шуміць васільковая ніва,
Шуміць каласістае гора.
 
I хоць у акне маім краты,
I хоць я далёка ад дома, –
Я слухаю, усхваляваны,
Шум гэты – сьпеў гэты знаёмы.
 
Ды сам я сьпяваць пачынаю
Аб волі, аб сонцы высокім...
I ў камеры ўжо ня так змрочна,
I я не такі адзінокі.
 
1933
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.