РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Час нам выходзіць усім грамадою.
Гляньце, як зырка гарыць над зямлёю
Неба сьвітальнай зарой!
Час, адвастрыўшы сталёвыя косы,
З раньняй расою пакласьці ў пакосы
Дужай, мазольнай рукой
Сіні палын зь лебядою, куколем,
Каб не атручвалі нашае долі
Горкай атрутай сваёй.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.