РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У непагоду
Як мне дакучыў
Крык ветру і сьнег,
Дым падпаленых зорамі хмар.
Іскры!
              Іскры!
                              Іскры!
Сьцюдзёным полымем
Дыхае ў твар.
У гэты вечар пахмурны, чорны
Шмат каго сьцюжа
Пад брамай прыгорне.
Дзе захінуцца ад сьнегу, дзе?
Сёньня шмат хто
З крыкам ветру ў сэрцы ідзе.
Вечар!
              Вечар!
                              Вечар!
Дзень сьсінеў, як пальцы,
Вечар сінее, як твар...
А сьнег усё сыпле і сыпле –
Дым падпаленых зорамі хмар.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.