РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вецер сонечнага краю,
Вецер ніваў веснавых,
Ты скажы, пра што сьпяваеш
Ля астрожных крат маіх?
Ты скажы, ці хутка ўдарыць
Гром расплаты над зямлёй
I калі, мой друг-таварыш,
Мы абдымемся з табой?
 
1936
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.