РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
З поля полем ідучы,
Ты казала: прыйдзі да двара,
Калі звонкія ключы
У калосьсі забудзе зара.
 
Не прыйшоў ён, не прыйшоў...
За Дунай, пэўна, ён не адплыў,
Сярод ніў і каласоў
Гэткі сокал хіба не зблудзіў.
 
Вестку людзі прынясьлі
Зь невясёлых этапных дарог:
Яго, скуўшы, павялі,
Павялі яго каты ў астрог.
 
Ты пайшла за ім усьлед
Праз палын, палын горкі-траву.
Хустку, быццам маку цьвет,
Ты закінула на галаву.
 
1936
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.