РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Хто пачуў тваю песьню жалезную,
Хто астрожную скаргу пачуў?
Беларусь, твае далі бязьмежныя
Ускалыхнуць сваёй песьняй хачу!
 
Толькі, можа, апець не прыйдзецца
Тваю радасьць, сьвітаньня зару,
I на польнай на стоптанай сьцежцы
Пад эскортам закуты памру.
 
Зашуміць, можа, вецер кудлаты
З прыдарожнай расстайнай сасны.
Не забудзь тады меншаму брату
Прынясьці паказаць кайданы.
 
Матцы скажаш, што сын яе хворы,
Але хутка дарогай старой
Прыйдзе з дальніх шляхоў на разоры
I народныя сьцежкі вясной.
 
Беларусь, хутка будзеш свабоднаю,
Заквітнееш красой маладой.
Так хацеў бы цябе, мая родная,
Прывітаць новай песьняй сваёй.
 
1936
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.