РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вянок

Прысьвячаю рабочым Кракава
і Львова, расстраляным паліцыяй
на дэманстрацыі ў 1936 г.


 
Зара ўжо затлела, а трэба ісьці
I сыпаць на труны пясок...
Так цяжка ў далонях мазольных нясьці
Штандары, схіліўшы над вамі, байцы,
I класьці апошні вянок...
 
I песьні змаганьня, і сны змагароў,
Расьцьвіўшыя раньняй вясною ў зару, –
З-пад Нарачы сіняй, зь Вільлі берагоў,
Найлепшыя краскі з батрацкіх шнуроў
Сабрала ў вянок Беларусь.
 
Устануць другія бунтарныя дні,
Сагрэтыя сонцам і майскім цяплом;
I разам з парывамі новай вясны
Пакрытыя славай штандары ў агні –
Клянёмся – мы вам прынясём.
 
А сёньня – бывайце! Нам трэба ісьці.
Прыміце апошні вянок...
Ды сьпіце спакойна ў магілах, байцы, –
Нам трэба штандары наперад нясьці.
Вы чуеце кадраў штурмуючых крок!
 
1936
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.