РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На вясковай вуліцы
Шмат ім казалі... ды што маладым!
Слухаць ня хочуць вясной,
Ў час, калі ўсюды квітнеюць сады
Алаю майскай зарой.
 
Потым хадзілі калосьсе лічыць.
Мо' цалаваліся там.
Жыта зялёнае хоць не маўчыць,
Як зразумець яго нам?
 
Праўда, нявесела жыць было ў нас.
Ліха зь бядой нанясло:
За сэрвітут неяк восеньню раз
Выйшла з каламі сяло...
 
А цяпер што? Ні яго, ні пісьма...
Як жа ёй сьлёзы суняць?
Як цяпер будзе дзяўчына сама
Сына свайго гадаваць?
 
– Трэба сяўбой і жнівом памагчы, –
Раіць сяло грамадой.
Зноў расьцьвітаюць сады уначы
Алаю майскай зарой.
 
1936
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.