 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Гарачыня ў полі, а пад сярпом Зьвініць залацістая ніва аўсом. – Сын мой даўно ў Цытадэлі сядзіць. Хачу на астрожны сухар зарабіць... – А мой – недзе сёньня батрачыць пайшоў... – А мой – на Лукішках магілу знайшоў... Сьлёзы зьвіняць пад гарачым сярпом. Постацьцю панскі брыдзе аканом. На міг жнеяў сьцішыліся галасы. Толькі зьвіняць залатыя аўсы... Усё пра цяжкое жыцьцё, пра астрог, Пра каляіны этапных дарог.
1936
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|