 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Загараліся шляхі зорныя – Зоры зорныя над паласой; Пазьбіраліся думы чорныя – Хмары чорныя над галавой. Зажурыліся вочы сінія Непагодаю, быццам на дождж. Савой – птушкаю цемнакрылаю Прыляцела зь лясоў ціха ноч. Дзе палотнамі саматканымі Поле сьцелецца ў даль за ракой, Там пайшлі сыны з партызанамі Ў партызанскі паход грамадой. Ці пакрыецца неба хмарамі, Ці затлее зарою усход, Ці глядзіць да дня ноч пажарамі На раку, на высокі чарот, – Ўсё старэнькая маці моліцца За дзяцей, партызанаў сваіх... Між паўночных зор месяц коціцца Па дарогах паднебных глухіх.
1936
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|